
Да Года моладзі: сустрэча «Тэатр-клас»
- Details
- Створана 31.03.2015 13:42
26 сакавіка ў рамках Года моладзі ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася сустрэча з рэжысёрскім курсам члена ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», выкладчыка УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» Ігара Васільевіча Баярынцава «Тэатр-клас», прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра.
Вечар быў пабудаваны ў выглядзе адкрытага ўрока. Навучэнцы выступілі ў розных жанрах: паказалі фрагменты з практычнага паказу «Лаўка», цыркавыя эцюды, спявалі, чыталі вершы. Ігар Васільевіч расказаў пра захапленні сваіх вучняў, а яны ў сваю чаргу гэты аповед праілюстравалі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Гледачы высока ацанілі творчы патэнцыял і добрую сцэнічную культуру навучэнцаў.


































