
Літаратурная вечарына «Зеленое царство Григория Шакулова»
- Details
- Створана 15.04.2015 09:28
8 красавіка 2015 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася літаратурная вечарына «Зеленое царство Григория Шакулова», прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзіцячы калектыў «Зорачкі» гімназіі № 1 г. Віцебска пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры музыкі ВДУ імя П. М. Машэрава Юліяны Самсонаўны Сусед-Вілічынскай, Ганаровы член Віцебскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Барыс Паўлавіч Беляжэнка, віцебская паэтэса Лілія Пятроўна Забаўленка, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла УА ФПБ «МИТСО» Таццяна Пятроўна Іванова. На вечарыне прысутнічалі студэнты кафедры музыкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
Вядучая мерапрыемства Т. М. Лузан прапанавала ўвазе прысутных дакументальны фільм Віцебскай абласной студыі тэлебачання з цыкла «Сямейны альбом». Дачка пісьменніка Ніна Рыгораўна Ільіна расказала пра жыццёвы і творчы шлях Рыгора Логінавіча і прэзентавала яго кнігу «Уроки сказочной доброты», выдадзеную Санкт-Пецярбургскім аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Расіі». Дзіцячы калектыў «Зорачкі» прадставіў інсцэніроўку «Пяць пеўнікаў» паводле казкі Р. Шакулава «Петушок и Андрей-Воробей».
Да мерапрыемства аддзелам краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава.


































