
Выстава «Природа глазами художников и биологов»
- Details
- Створана 07.04.2015 16:10
2 красавіка ў рамках Года моладзі ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы выкладчыкаў і студэнтаў мастацка-графічнага і біялагічнага факультэтаў УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» «Природа глазами художников и биологов». Выстава падрыхтавана ў рамках экалагічнага праекта «Природа – источник эстетически ценных, жизненно необходимых объектов и явлений».
Работы, прадстаўленыя на выставе, выкананы ва ўмовах пленэру і вучэбнай палявой практыкі. На эцюдах і фотаздымках студэнтамі мастацка-графічнага і біялагічнага факультэтаў УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» Васілём Багданавым, Юліяй Волкавай, Святланай Забаўскай, Марыяй Кісель, Юліяй Петрашка, Фёдарам Космачам, Наталляй Чарнышовай, Лю Йон, Лі Шэнь, Ян Шо, Уся Уся і іх выкладчыкамі Р.С. Фядзьковым, Л.М. Мяржвінскім, У.В. Іванаўскім адлюстравана дзіўная прырода Віцебшчыны, якая натхняла на творчасць мастакоў, паэтаў. Інфармацыйнае забеспячэнне выставы мае асветніцкую і выхаваўчую функцыю, і накіравана на ўсведамленне аматарамі прыроды яе ўнікальнасці і безабароннасці ад неабдуманай гаспадарчай і іншай дзейнасці чалавека.


































