
Сустрэча з І.Г. Глаздоўскай «Клематис – король садовых лиан»
- Details
- Створана 09.04.2015 13:57
6 красавіка 2015 года ў аддзеле тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылося чарговае паседжанне народнага клуба кветкаводаў-аматараў «Флора».
Біёлаг, кветкавод Глаздоўская Ілона Генадзьеўна паведаміла прысутным аб сваім захапленні клематысамі, прадэманстравала ўласную калекцыю, якая налічвае больш за 80 гатункаў гэтых чароўных ліянаў, па-каралеўску велічных пад час квітнення.
Ілона Генадзьеўна на аснове ўласнага вопыту расказала аб асаблівасцях догляду за раслінамі, развеяла некаторыя міфы па вырошчванні клематысаў, адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі.


































