
Мерапрыемства «Здоровым быть модно», прымеркаванае да Сусветнага дня здароўя
- Details
- Створана 22.04.2015 15:07
Штогод 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Мерапрыемствы да Дня здароўя праводзяцца для таго, каб людзі маглі зразумець, якое вялікае значэнне мае здароўе ў іх жыцці. А медыцынскія арганізацыі прызваны вырашыць пытанне, што трэба для таго, каб здароўе людзей ва ўсім свеце стала лепшым.
Не засталася збоку і Віцебская абласная бібліятэка. 16 красавіка ў агульнай чытальнай зале прайшло мерапрыемства «Здоровым быть модно».
Медыцынскі прадстаўнік фірмы «Микролайф» па Віцебскай вобласці Нона Уладзіміраўна Сяргеенка прадставіла аўдыторыі дакументальны фільм «Как правильно измерить артериальное давление» і расказала аб прыборах для вымярэння ціску.
Урач-кардыёлаг філіяла № 3 ДУАЗ «ВГЦП» паліклінікі № 4 імя У.І. Леніна Марына Аляксандраўна Ваяводава правяла размову «О профилактике сердечно-сосудистых заболеваний». Паколькі гэта праблема ў цяперашні час з'яўляецца надзённай для кожнага з нас, то выступленне ўрача-кардыёлага не пакінула раўнадушнымі прысутных у зале. Былі зададзены пытанні, якія тычацца дадзенай тэмы.
Валанцёр Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алег Дзёмін правёў уводны трэнінг па аказанні першай медыцынскай дапамогі, у якім удзельнічалі навучэнцы УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
Скончылася мерапрыемства словамі італьянскага пісьменніка 14 стагоддзя Джаванні Бакачча: «Тот, кто хочет быть здоровым, отчасти уже выздоравливает».


































