
Прэзентацыя кнігі М. Макарава «Месцкія ўлады Полацка (1580–1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад»
- Details
- Створана 27.04.2015 11:15
28 кастрычніка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Максіма Дзмітрыевіча Макарава «Месцкія ўлады Полацка (1580–1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад».
Прадстаўленая навуковая праца выканана ў рамках праекта «Даследаванне арганізацыі і дзейнасці органаў самакіравання магдэбургскіх месцаў Паўночнай Беларусі (канец XV–XVIII стст.) у кантэксце сацыяльна-палітычнага развіцця месцаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».


































