
Прэзентацыя кнігі А.А. Чароміна «Награды СССР за военные заслуги»
- Details
- Створана 07.05.2015 09:46
29 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя манаграфіі расійскага гісторыка-архівіста Аляксандра Аляксандравіча Чароміна «Награды СССР за военные заслуги».
У выданні на аснове прыведзеных крыніц, якія раней не вывучаліся даследчыкамі, пададзена гісторыя ўзнагароднай сістэмы Савецкага Саюза за ваенныя заслугі. Як сцвярджае сам гісторык, кніга з'яўляецца своеасаблівым даведнікам па фалерыстыцы. У манаграфіі А.А. Чаромін распавёў пра стварэнне ўзнагарод, даў поўнае іх апісанне, назваў імёны найбольш вядомых кавалераў ордэнаў і медалёў СССР за ваенныя заслугі. У кнізе таксама прадстаўлены каляровыя фатаграфіі ўсіх тыпаў і варыянтаў ордэнаў і медалёў.
Падрабязны і эмацыянальны аповед аўтара пра змест кнігі выклікаў шчырую зацікаўленасць удзельнікаў сустрэчы. А.А Чаромін падзяліўся з прысутнымі сваімі творчымі планамі і адказаў на пытанні. У канцы прэзентацыі кожны жадаючы змог набыць кнігу з аўтографам аўтара.


































