
Прэзентацыя кнігі Б.П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы»
- Details
- Створана 07.05.2015 15:02
5 мая ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася сустрэча з Ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам 13 кніг паэзіі, прозы і гумару, лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Барысам Беляжэнка.
Пісьменнік прадставіў прысутным сваю новую кнігу «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы», прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Затым Барыс Паўлавіч прачытаў напісаныя ім у розныя гады вершы і гумарэскі, якія вельмі спадабаліся аўдыторыі, і падзяліўся сваімі ўспамінамі і творчымі планамі. Да мерапрыемства супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі кніжную выставу.


































