
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Віцебскага раёна
- Details
- Створана 30.04.2015 08:33
9 красавіка ў ДУА «Сярэдняя школа № 45» адбылося метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Віцебскага раёна. Для выступлення з прэзентацыяй міні-праекта «Гульнятэка ў бібліятэцы» былі запрошаны супрацоўнікі Нямецкай чытальнай залы. Бібліятэкар Вікторыя Давідовіч азнаёміла слухачоў з сутнасцю праекта, распавяла і наглядна прадэманстравала комплекс развіваючых лінгвістычных гульняў на нямецкай мове як адну з нестандартных формаў правядзення заняткаў.
Удзельнікі былі запрошаны да супрацоўніцтва ў рамках праекта «Бібліятэка – школе».


































