
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 15.09.2014 11:14
Паважаныя калегі, чытачы бібліятэкі і наведвальнікі сайта!
Ад усёй душы віншуем Вас з Днём бібліятэк Беларусі!
Гэта свята не толькі прафесійных бібліятэкараў, а, перш за ўсё, людзей, якія любяць кнігі і разумеюць іх велізарную ролю ў культурным і грамадскім жыцці грамадства. Кожны дзень мы гасцінна адкрываем дзверы ў храм навукі і ведаў, у інфармацыйны, культурны і інтэлектуальны цэнтр.
Дарагія сябры! Хочацца пажадаць усім, чыя дзейнасць звязана з бібліятэкай, яркіх падзей і дастойных здзяйсненняў! А ўсім наведвальнікам бібліятэкі – здароўя, дабрабыту і гармоніі ў душы!



































