
Акцыя «С днем рождения, Красный Крест!»
- Details
- Створана 14.05.2015 15:38
11 мая ў бібліятэцы ў рамках акцыі «С днем рождения, Красный Крест!», прымеркаванай да Міжнароднага дня Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, прайшла прэс-канферэнцыя ВАА БТЧК з удзелам дэлегатаў у Рэспубліцы Беларусь Швейцарскага Чырвонага Крыжа, партнёрскіх арганізацый, валанцёраў, прадстаўнікоў СМІ.
У гэты дзень у бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы «Гуманность во время войны. Фотографии с фронта», быў праведзены семінар для старшынь пярвічных арганізацый Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа г. Віцебска і Віцебскага раёна. Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстава «Красный крест – знак милосердия и гуманности».


































