
Дзень яўрэйскай культуры «Беларусь – наш общий дом: в добрососедстве с еврейским народом»
- Details
- Створана 14.05.2015 16:04
13 мая ў бібліятэцы ў рамках праекта «Дыялог культур» праводзіўся Дзень яўрэйскай культуры «Беларусь – наш общий дом: в добрососедстве с еврейским народом». Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця.
Супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры сумесна з Віцебскім яўрэйскім дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Хасдэй Давід», яўрэйскім вакальна-харэаграфічным ансамблем «Наша песня» і тэатрам «Менора» пазнаёмілі прысутных з культурай, мастацтвам і традыцыямі яўрэйскага народа.
На мерапрыемстве была прадстаўлена выстава фотаработ А. Шульмана «Мое местечко», кніжная выстава «Еврейский мир: история, традиции, культура» і экспазіцыя, якая адлюстроўвае побыт, святы і культуру яўрэйскага народа.


































