
Прэзентацыя кнігі А. Бараноўскага «Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі»
- Details
- Створана 21.05.2015 14:49
18 мая ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі ў рамках Года моладзі адбылася прэзентацыя кнігі студэнта гістарычнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» Аляксандра Бараноўскага «Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі».
Малады аўтар даследаваў гісторыю адной з найстарэйшых вёсак Сенненскага раёна, якая ў 2033 годзе адзначыць 500 год першай згадкі ў пісьмовых крыніцах. Павіншаваць А. Бараноўскага з выхадам кнігі прыйшлі студэнты, краязнаўцы, работнікі культуры і адукацыі.


































