
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 02.07.2015 11:42
3 ліпеня Беларусь адзначае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі).
Гэта гістарычная дата адзначаная вызваленнем сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска ад фашысцкіх захопнікаў і атаясамліваецца з незалежнасцю нашай краіны.
Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна павагі гераічнасці, мужнасці і велічы духу беларускага народа, героям Перамогі і працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін. Гэтае свята з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы і аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару сённяшніх пакаленняў беларусаў.



































