
Прэзентацыя кнігі І.К. Вазміцеля і І.У. Мандрыка «Очерки истории профсоюзов Витебщины»
- Details
- Створана 06.07.2015 14:50
1 ліпеня ў агульнай чытальнай зале адбылася прэзентацыя кнігі Івана Канстанцінавіча Вазміцеля і Івана Уладзіміравіча Мандрыка «Очерки истории профсоюзов Витебщины».
Доктар гістарычных навук, прафесар Іван Уладзіміравіч Мандрык расказаў аб шляху станаўлення і развіцця прафсаюзнага руху ў Віцебскай вобласці, пра ролю, якую адыгралі прафсаюзы ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці рэгіёна, абароне правоў і законных інтарэсаў працоўных.
Павіншаваць аўтара з выхадам кнігі прыйшлі калегі, работнікі культуры і адукацыі.
З віншавальным словам выступіла старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Алена Аляксандраўна Сабірава. Аб сумеснай працы і дапамозе ў напісанні кнігі расказаў дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Павел Валянцінавіч Барбоцька. Аб прафсаюзах Віцебшчыны на сучасным расказала загадчык аддзела інфармацыі і маніторынгу Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Усцінава.


































