
Дзень ведаў у бібліятэцы
- Details
- Створана 02.09.2015 09:22
1 верасня супрацоўнікі аддзела бібліятэказнаўства правялі экскурсію па бібліятэцы і урок «На цябе, наша моладзь, надзея!» для вучняў 9-х класаў УА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебскаа», у ходзе якіх пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй, інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі, расказалі пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Года моладзі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Карнейчык.


































