
Дзень адчыненых дзвярэй у Віцебскай абласной бібліятэцы
- Details
- Створана 10.09.2015 14:24
![]()
Штогод 15 верасня бібліятэкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.
Наша жыццё немагчыма ўявіць без кніг і бібліятэк. І як бы імкліва не развіваліся камп'ютэрныя тэхналогіі, яны ніколі не заменяць кнігу.
Паважаныя калегі! Няхай ваша жыццё заўсёды застаецца напоўнена ўвагай і падтрымкай аднадумцаў, творчым натхненнем і невычэрпнай энергіяй.
Дарагія чытачы! Хадзіце ў бібліятэкі! Чытайце кнігі! Марце, як у фантастыцы, любіце, як у раманах, будзьце мудрымі, як у байках і жывіце доўга і шчасліва, як у казках!
15 верасня для Вас мы праводзім Дзень адчыненых дзвярэй і запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных да Дня бібліятэк Беларусі!



































