
Дзень адчыненых дзвярэй
- Details
- Створана 17.09.2015 15:15
![]()
15 верасня ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк Беларусі.
Супрацоўнікамі бібліятэкі былі падрыхтаваны выставы, праведзены экскурсіі па бібліятэцы для студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі горада. Адбылася прэзентацыя электронных рэсурсаў аддзела дзіцячай літаратуры «Юные герои войны» і «В названиях память живет», прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чытачы аддзела дзіцячай літаратуры прынялі ўдзел у літаратурным квэсце «В поисках книжных сокровищ».
У гэты дзень у бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Читаем о войне», прайшлі літаратурныя дэбаты «Литература. Искусство. Молодежь», арганізаваныя сумесна з Віцебскім абласным камітэтам ГА «БРСМ». Ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта выстава работ з фондаў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (выцінанка).
Усе жадаючыя мелі магчымаць наведаць выставу творчых работ чытача бібліятэкі М. Грабскай «Мастерство добрых рук» (вышыўка стужкамі), прыняць удзел у майстар-класах і атрымаць прафесійныя парады майстроў народнай творчасці з Цэнтра народных рамёстваў «Задзвінне» і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
У фае бібліятэкі гучалі класічныя мелодыі ў выкананні народнага ансамбля «Контраст» дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска.


































