
Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Мир увидеть душой»
- Details
- Створана 21.10.2015 11:07
Да Міжнароднага дня белай тросці
19 кастрычніка ў аддзеле перыядычнай літаратуры адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці членаў ГА «Беларускага таварыства інвалідаў па зроку» «Свет убачыць душой», прымеркаванай да Міжнароднага дня белай тросці.
На адкрыцці выставы прысутнічалі аўтары работ, члены «БЕЛТІЗ», чытачы бібліятэкі. Адкрыла выставу намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Макараўна Камендантава. З прывітальным словам выступілі старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі ГА «БЕЛТІЗ» Валянціна Іванаўна Кузнечык, інструктар па дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Віцебскага цэнтра рэабілітацыі інвалідаў па зроку Святлана Уладзіміраўна Елісеева. Для ўсіх удзельнікаў прагучалі вершы Галіны Уладзіміраўны Пруднікавай і Алега Уладзіміравіча Падарванава ў аўтарскім выкананні. Інвалід I групы па зроку Вольгіа Мікалаеўна Шадурава прачытала вершы і выказала словы падзякі кіраўніцтву бібліятэкі і супрацоўнікам аддзела перыёдыкі за супрацоўніцтва, а таксама за падрыхтоўку і арганізацыю выставы. Музыкальнае суправаджэнне ажыццяўляў Агамер Аскеравіч Аскераў.
Увазе прысутных былі прадстаўлены выданні па дэкаратыўна-прыкладнай творчасці з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі.


































