
Лекцыя «Колокольный звон: молитва в бронзе»
- Details
- Створана 28.10.2015 13:38
26 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам мастацтвазнаўства этномузыказнаўцай-кампанолагам Аленай Генадзеўнай Шацько, якая выступіла з лекцыяй «Колокольный звон: молитва в бронзе».
Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Макараўна Камендантава, якая прадставіла аўтара, адзначыла яе ўнёсак у вывучэнне і захаванне шматвекавой гісторыі званоў і іх гучання на Беларусі, а таксама пазнаёміла прысутных з манаграфіяй мастацтвазнаўцы «Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность», у якую ўвайшоў матэрыял, сабраны падчас экспедыцый па праваслаўных храмах, пашпартызацыі і сістэматызацыі званоў, працы ў архівах Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі.
У сваім выступленні Алена Генадзеўна Шацько расказала пра гісторыю напісання манаграфіі, пра наведванне храмаў, пра сустрэчы з вернікамі, званарамі, духавенствам, пра складаную, але цікавую работу па апісанні званоў і фіксаванні іх гучання.
У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм пра званы і сельскіх званароў заходніх рэгіёнаў Беларусі.
На сустрэчу з мастацтвазнаўцай прыйшлі навучэнцы ўстаноў адукацыі «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў», «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж», чытачы бібліятэкі.


































