
Літаратурная вечарына «Такую жизнь нельзя назвать короткой…»
- Details
- Створана 28.10.2015 13:17
22 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная Сяргею Ясеніну, прымеркаваная да 120-годдзя са дня нараджэння паэта. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена сумесна з гарадскім клубам «Залаты ўзрост» і Віцебскім абласным аб'яднаннем ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызма».
Вядучы вечарыны гісторык, краязнаўца Валерый Паўлавіч Шамаў пазнаёміў прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэта і прадставіў электронную прэзентацыю пра яго жыццё, каханне і лірыку.
Удзельнікі вечарыны мелі магчымасць пачуць вершы Сяргея Ясеніна, песні, напісаныя на творы паэта. У завяршэнні літаратурнай вечарыны прагучала фанаграма верша з голасам паэта.
Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава-прагляд «Талант и время», якую падрыхтавалі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы.


































