eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння М. Я. Нікіфароўскага

Nikiforovskij-NYa5 лістапада ў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння даследчыка, этнографа, краязнаўца Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебская абласная бібліятэка, Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Канстанцінаўна Аленская, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Анатоль Мікалаевіч Дулаў, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай рабоце Валерый Аляксеевіч Шышанаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена больш за 70 заявак ад краязнаўцаў, гісторыкаў, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Азербайджана. Сярод беларускіх удзельнікаў канферэнцыі былі прадстаўнікі Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Барысава, Полацка, раённых цэнтраў Мінскай і Віцебскай абласцей. Каля 50 выступоўцаў прынялі ўдзел у рабоце наступных секцый: «Гістарычнае краязнаўства», «Літаратурнае краязнаўства і мастацкая культура», «Культурна-асветніцкія ўстановы ў сістэме сучаснага краязнаўства», «Рэлігійнае жыццё Віцебскага краю: гісторыя і сучаснасць». Шырокая тэматыка дакладаў, прадстаўленых на секцыях, закранала разнастайныя пытанні краязнаўства, этнаграфіі, фалькларыстыкі.

Галоўнай тэмай, якая прайшла праз усё мерапрыемства, стала тэма вывучэння, захавання і папулярызацыі багатай спадчыны Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага. Пра малавядомыя працы М. Я. Нікіфароўскага паведаміў краязнаўца Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі, тэма яго выступлення была працягнута вядучым навуковым супрацоўнікам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Наталляй Юр'еўнай Шаркоўскай у дакладзе «Н. Я. Никифоровский как первый исследователь археологических «гончарных терракот Витебска». Прыклады выкарыстання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Нікіфароўскага прыводзілі ў сваіх выступленнях дацэнт кафедры музыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук Юліяна Самсонаўна Сусед-Вілічынская, загадчык аддзела спорту, турызму, экалогіі і краязнаўства цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна Людміла Канстанцінаўна Нікіціна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Мікалай Васільевіч Півавар. Праца Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага як даследчыка Віцебскай Беларусі была разгледжана яшчэ ў шэрагу дакладаў.

На выставе «Пачынальнік беларускага народазнаўства» былі прадстаўлены працы М. Я. Нікіфароўскага з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі, матэрыялы пра нашага знакамітага земляка, а таксама «віцебскія тэракоты» (фрагменты ізразцоў, посуд), што былі знойдзены пры раскопках, з фонду Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены зборнік артыкулаў.

Арганізатары канферэнцыі выказваюць падзяку за дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі ААА «Галтеяфарм», КУП «Віцьба» и санаторыю «Лётцы».

 

Программа конференции

 

  • Секцыя «Рэлігійнае жыццё Віцебскага краю: гісторыя і сучаснасць»
    big image
    Секцыя «Рэлігійнае жыццё Віцебскага краю: гісторыя і сучаснасць»
  • Удзельнікі канферэнцыі
    big image
    Удзельнікі канферэнцыі
  • Каля выставы
    big image
    Каля выставы
  • Выступае дэкан сацыяльна-гуманітарнага факультэта Вялікалукскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры і спорту, кандыдыт гістарычных навук Д. А. Белюкоў (г. Вялікія Лукі, Расія)
    big image
    Выступае дэкан сацыяльна-гуманітарнага факультэта Вялікалукскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры і спорту, кандыдыт гістарычных навук Д. А. Белюкоў (г. Вялікія Лукі, Расія)
  • Загадчык аддзела спорту, турызму, экалогіі і краязнаўства цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна Л. К. Нікіціна
    big image
    Загадчык аддзела спорту, турызму, экалогіі і краязнаўства цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна Л. К. Нікіціна
  • Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
    big image
    Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
  • Намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай рабоце В. А. Шышанаў
    big image
    Намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай рабоце В. А. Шышанаў
  • Секцыя «Літаратурнае краязнаўства і мастацкая культура»
    big image
    Секцыя «Літаратурнае краязнаўства і мастацкая культура»
  • Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Л. К. Аленская
    big image
    Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Л. К. Аленская
  • Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Д. В. Юрчак
    big image
    Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Д. В. Юрчак
  • Краязнаўца А. М. Падліпскі
    big image
    Краязнаўца А. М. Падліпскі
  • Удзельнікі канферэнцыі
    big image
    Удзельнікі канферэнцыі
  • Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
    big image
    Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
  • Вядучы навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Н. Ю. Шаркоўская
    big image
    Вядучы навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Н. Ю. Шаркоўская
  • Выступае загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі Л. І. Рагачова
    big image
    Выступае загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі Л. І. Рагачова
  • Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
    big image
    Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
  • Секцыя «Гістарычнае краязнаўства». Выступае гісторык У. У. Кішчанка (г. Барысаў)
    big image
    Секцыя «Гістарычнае краязнаўства». Выступае гісторык У. У. Кішчанка (г. Барысаў)
  • Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
    big image
    Матэрыялы выставы «Пачынальнік беларускага народазнаўства»
  • Дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі М. С. Рафеева
    big image
    Дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі М. С. Рафеева
  • Загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук А. М. Дулаў
    big image
    Загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук А. М. Дулаў
  • Вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці А. А. Струнчанка
    big image
    Вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці А. А. Струнчанка
  • Секцыя «Гістарычнае краязнаўства». Выступае А. Л. Бараноўскі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі)
    big image
    Секцыя «Гістарычнае краязнаўства». Выступае А. Л. Бараноўскі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі)
  • Выступае старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры Белгарадскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры У. У. Шуліка (г. Белгарад, Расія)
    big image
    Выступае старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры Белгарадскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры У. У. Шуліка (г. Белгарад, Расія)
  • Загадчык аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі Т. М. Калініна
    big image
    Загадчык аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі Т. М. Калініна