
Сустрэча з кіраўніком інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ ў Маскве Маркусам Кедціора
- Details
- Створана 06.11.2015 14:24
31 кастрычніка ў Нямецкай чытальнай зале адбылося выступленне кіраўніка інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ ў Маскве Маркуса Кедціора па тэмах «Публичные библиотеки Германии» і «Социальная работа и публичные библиотеки в Южной Америке».
Увазе слухачоў быў прадстаўлены даклад аб асаблівасцях бібліятэчнай сістэмы, арганізацыі ўнутранай працы, архітэктурным афармленні і дызайне самых сучасных бібліятэк Германіі. Прыкладам паслужылі бібліятэкі горада Штутгарта, Аўгсбурга, Хамма, Бергхайма і Ульма. І калі аб працы еўрапейскіх бібліятэк вядома больш, то аповяд рэферэнта аб бібліятэках Паўднёвай Амерыкі, заснаваны на асабістым шматгадовым вопыце работы ў гэтым рэгіёне, стаў сапраўды пазнавальным.
На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты Віцебскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага, Віцебскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.


































