
Краіназнаўчыя ўрокі для школьнікаў на нямецкай мове «Berlin entdecken»
- Details
- Створана 30.10.2015 15:18
21 і 22 кастрычніка ў Нямецкай чытальнай зале прайшлі нямецкамоўныя краіназнаўчыя ўрокі «Berlin entdecken» для школьнікаў, якія паглыблена вывучаюць нямецкую мову.
Сталіца Германіі стала першай тэмай цыкла ўрокаў па краіназнаўстве. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска» и «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска» здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Германію, пазнаёміліся з гісторыяй горада, даведаліся шмат новага аб сучасным Берліне і яго знакамітых жыхарах.


































