
Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства
- Details
- Створана 12.11.2015 10:58
10 лістапада ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна г. Віцебска «Пути реализации компетентностного подхода в обучении истории и обществоведения. Формирование у учащихся ключевых компетенций».
У рамках пасяджэння вядучы бібліёграф К. Д. Яскевіч правяла прэзентацыю інфармацыйных рэсурсаў аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Загадчык агульнай чытальнай залай І. М. Наварэнка азнаёміла прысутных з выданнямі, прадстаўленымі на выставе «Библиотека – школе: информационные ресурсы по истории». Загадчык аддзела дзіцячай літаратуры Ю. П. Далганава расказала пра інфармацыйныя рэсурсы аддзела дзіцячай літаратуры «Юные герои Витебщины» і «В названиях память живет», прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для педагогаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.


































