
Сумесны праект музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» і Віцебскай абласной бібліятэкі «Ад кнігі да фільма»
- Details
- Створана 12.11.2015 10:01
6 лістапада ў Музычнай гасцінай УК «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» адбылося пасяджэнне гарадскога кінаклуба «Дыялог», на якім быў прадстаўлены фільм рэжысёра Станіслава Гаварухіна «Конец прекрасной эпохи», знятый па матывах сборніка Сяргея Даўлатава «Компромисс».
Кіраўнік Віцебскага гарадскога кінаклуба «Дыялог» С. А. Матылёнак расказаў прысутным пра гісторыю стварэння фільма. Супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве падрыхтавалі выставу дакументаў з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі, на якой былі прадстаўлены выданні сборніка «Компромисс» Сяргея Даўлатава розных гадоў, літаратуразнаўчыя артыкулы пра яго, а таксама матэрыялы пра фільм «Конец прекрасной эпохи» і рэжысёра Станіслава Гаварухіна.
Паказ фільма і яго абмеркаванне адбыліся ў рамках сумеснага праекта музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» і Віцебскай абласной бібліятэкі «Ад кнігі да фільма».


































