
Адкрыццё мастацкай выставы Аніты Паэгле
- Details
- Створана 13.11.2015 13:50
16 лістапада ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы латвійскай мастачкі, ілюстратара дзіцячай кнігі Аніты Паэгле.
На адкрыцці выставы прысутнічалі і выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марціньш Вирсіс, Глава Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, рэктар Латвійскай акадэміі мастацтваў Аляксей Навумаў, прарэктар па творчай і навуковай рабоце Латвійскай акадэміі мастацтваў Крыстапс Зарыньш, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава Юлія Бежэнар. Адкрыла выставу дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.
Куратар мерапрыемства кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі ў сваім выступленні распавёў пра творчасць мастачкі. Аніта Паэгле ў заключным слове спынілася на працэсе стварэння таго ці іншага твора.
Музычныя творы выканалі студэнты 4 курса Віцебскага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага Вольга Суднічэнка і Марыя Касіцына.
Выстава будзе дзейнічаць да 10 студзеня 2016 года.


































