
Інфармацыйная акцыя «Жить, побеждая диабет»
- Details
- Створана 17.11.2015 10:35
14 лістапада ў бібліятэцы прайшла інфармацыйная акцыя «Жить, побеждая диабет», прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з дыябетам.
У гэты дзень усе жадаючыя маглі задаць пытанні пра дыябет спецыялістам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел медыцынскі прадстаўнік кампаніі «Bionime» па Віцебскай вобласці Нона Сяргеенка, загадчык аддзялення эндакрыналогіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Марына Нягурка, урач-эндакрынолаг, загадчык гастраэнтэралагічнага аддзялення Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы Ірына Горліна, намеснік старшыні Віцебскай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Детский диабет» Вольга Шышко, валанцёры, студэнты Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Сахарный диабет? Забудьте о нем!».
Віцебскім кандытэрскім камбінатам «Віцьба» была прадастаўлена для дэгустацыі дыябетычная прадукцыя без цукру, з дабаўленнем фруктозы, рэкамендаваная для харчавання хворых дыябетам.


































