
Прэзентацыя цыкла кніг Валерыя Марчанкі «Афган: разведка ВДВ в действии»
- Details
- Створана 23.11.2015 10:48
21 лістапада ў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» адбылася прэзентацыя мастацка-дакументальнага цыкла з трох кніг падпалкоўніка ў адстаўцы, галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Валерыя Рыгоравіча Марчанкі «Афган: разведка ВДВ в действии».
Аўтар цыкла – падпалкоўнік у адстаўцы, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга Рэспублікі Афганістан, 19 медалямі, Валерый Рыгоравіч Марчанка двойчы з 1979 па 1981 і з 1987 па 1989 гг. прымаў удзел у баявых дзеяннях у Рэспубліцы Афганістан. Камандаваў разведвальным узводам 80-й асобнай разведвальнай роты 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, разведвальнай ротай 350-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, 3-м парашутна-дэсантным батальёнам 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, асобным гарнізонам «Шахджой» савецкіх войск у Афганістане. Валерый Рыгоравіч расказаў пра матывы, што падштурхнулі яго да напісання кнігі пра Афганскую вайну, асаблівасці баявых дзеянняў у гарах, свой баявы шлях.
З выхадам у свет кніг афганскага цыкла аўтара павіншавалі старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр’ян Альбінавіч Мацкевіч, старшыня абласнога савета ветэранаў Генадзь Міхайлавіч Ягораў. Першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі па Віцебскай вобласці Аляксандр Леанідавіч Дзядзінкін уручыў Валерыю Рыгоравічу Марчанку Вышэйшы ўзнагародны знак КПБ «Вернасць».
Аўтар перадаў у дар бібліятэцы некалькі экзэмпляраў кніг цыкла «Афган: разведка ВДВ в действии». З творчасцю В. Р. Марчанкі таксама можна пазнаёміцца на рэсурсе «Сайт Валерия Марченко».


































