
Каляды з Нямецкай чытальнай залай
- Details
- Створана 30.12.2015 07:29
15, 21, 23 і 24 снежня ў Нямецкай чытальнай зале прайшлі традыцыйныя калядныя майстэрні «Frohes Weihnachtsfest!» для навучэнцаў школ горада Віцебска, якія паглыблена вывучаюць нямецкую мову. Самымі актыўнымі ўдзельнікам сталі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 45», а таксама ДУА «Сярэдняя школа № 34» і ДУА «Сярэдняя школа № 43».
У першай частцы мерапрыемства ўвазе школьнікаў была прапанавана кіна-кніга «Tatz und Tiger feiern Weihnachten». Пасля чаго дзеці заняліся стварэннем упрыгожванняў для каляднага стала. Пры гэтым кожны дзяліўся сваімі ведамі пра тое, як рыхтуюцца жыхары Германіі да святкавання Калядаў.
Кожны ўдзельнік каляднай майстэрні атрымаў магчымасць выйграць невялікія прызы, правільна выканаўшы заданні віктарыны або адгадаўшы калядныя загадкі. Не засталіся без падарунка і супрацоўнікі Нямецкай чытальнай залы, для якіх навучэнцы школы № 43 падрыхтавалі віншаванне ў выглядзе каляднай песні на нямецкай мове і прэзентацыі аб сумеснай працы школы і залы.


































