
Клуб аматараў нямецкай мовы
- Details
- Створана 30.12.2015 07:57
Нямецкая чытальная зала запрашае ўсіх жадаючых стаць удзельнікамі клуба «Deutsch mit Spaß». Пасяджэнні клуба адбываюцца кожную нядзелю. Удзельнікі размаўляюць па-нямецку, выконваюць займальныя заданні, абмяркоўваюць сумесна прагледжанае відэа. Падрабязную інфармацыю Вы зможаце атрымаць у супрацоўнікаў Нямецкай чытальнай залы па тэлефоне 42-51-59.


































