
Сустрэча з прадстаўніком ААТ «АСБ Беларусбанк» «Фінансавая культура насельніцтва»
- Details
- Створана 22.01.2016 12:01
21 студзеня ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася сустрэча з менеджарам цэнтра рознічнага бізнесу філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ «Беларусбанк» М. Г. Цаплінай.
Марына Георгіеўна расказала аб новаўвядзеннях у банкаўскім абслугоўванні насельніцтва, растлумачыла новыя ўмовы банкаўскіх укладаў з 2016 года і магчымасці дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, адказала на шматлікія пытанні прысутных.


































