
Лекцыя «Прафілактыка прастудных захворванняў і грыпу»
- Details
- Створана 19.01.2016 06:55
![]()
27 студзеня ў 14.00 у бібліятэцы адбудзецца лекцыя ўрача-інфекцыяніста філіяла № 3 ДУАЗ «ВГЦП» паліклінікі № 4 імя У.І. Леніна Таццяны Гульман «Прафілактыка прастудных захворванняў і грыпу». Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена кніжная выстава «Здаровым быць модна».
Месца правядзення: агульная чытальная зала, 2 паверх.
Запрашаем усіх жадаючых.


































