
Дзень здароўя «Учитесь не болеть, учитесь быть здоровыми»
- Details
- Створана 29.01.2016 05:31
27 студзеня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з супрацоўнікамі Віцебскай гарадской паліклінікі № 4 «Учитесь не болеть, учитесь быть здоровыми», прымеркаваная да Дня прафілактыкі грыпу і ВРВІ.
Урач-інфекцыяніст Т. Гульман прачытала лекцыю «Профилактика простудных заболеваний и гриппа». Валеолаг Л. Сіроткіна выступіла з паведамленнем «О роли правильного питания в зимний период». Медыцынскі прадстаўнік фірмы «Мікралайф» па Віцебскай вобласці Н. Сяргеенка расказала пра сучасныя прыборы, якія выкарыстоўваюцца ў інгаляцыйнай тэрапіі. Спецыялісты адказалі на пытанні прысутных.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі выставу «Учитесь не болеть, учитесь быть здоровыми».


































