
Прэзентацыя кнігі Алены Крыклівец «За строкой»
- Details
- Створана 02.02.2016 12:22
28 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «За строкой» паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэата міжнародных літаратурных конкурсаў, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Алены Крыклівец.
Гэта другая кніга вершаў віцебскай паэтэсы. Першая кніга «На грани света» пабачыла свет у 2008 годзе. Вершы Алены Крыклівец можна сустрэць на старонках часопісаў «Новая Немига литературная», «Неман», «Наш современник» і інш.
На прэзентацыі гучалі як вершы са зборніка «На грани света», так і новыя творы. Роздум над сэнсам быцця, уважлівае назіранне за навакольным светам, філасофскае светаўспрыманне паэтэсы – усё гэта знайшло адбітак у вершаваных радках. Майстэрства паэтычнага слова, безумоўны літаратурны талент і шчырасць аўтара прыцягваюць увагу да творчасці Алены Крыклівец. Новая кніга аўтара, безумоўна, стане добрым падарункам для многіх прыхільнікаў паэзіі.
«Плавучий мост» : журнал поэзии
Арфа Давида. Международный фестиваль русской поэзии и культуры в Израиле


































