
Інтэрнацыянальнае бібліятэчнае кафэ «Хлеб – посол мира и добрососедства между народами»
- Details
- Створана 18.02.2016 08:14
16 лютага ў рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя дружбы» у сектары замежнай літаратуры прайшла інтэрнацыянальная сустрэча «Хлеб – посол мира и добрососедства между народами». У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» і навучэнцы УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй».
Падчас мерапрыемства студэнты-замежнікі пазнаёміліся з гісторыяй віцебскага каравая, з абрадавымі і рытуальнымі хлебнымі традыцыямі беларускага народа і расказалі пра свой нацыянальны хлеб: туркменскі чурэк, ліванскую аладку піта, афрыканскі круглы подавы хлеб матлу і аладку на дражджах тамтун, пра іранскія аладкі барбары, сангак, нун, тафтун і пра кітайскія паравыя булачкі.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены выстава муляжоў хлеба «Каравай на ручніку» і кніжная выстава «Хлеб мой смачны, хлеб духмяны».


































