
Адкрыццё выставы габелена «Начало»
- Details
- Створана 25.02.2016 11:38
24 лютага ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы габелена «Начало» студэнтаў спецыялізацыі «Дызайн тэкстыльных вырабаў» спецыяльнасці «Дызайн касцюма і тканін» кафедры дызайну УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», куратар выставы – дацэнт кафедры, член ГА «Беларускі саюз мастакоў» Наталля Лісоўская.
Выстава прысвечана 40-годдзю кафедры дызайну, якая была адкрыта ў 1975 годзе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці. На выставе прадстаўлена 15 габеленаў ручнога ткацтва, выкананых студэнтамі А. Бярдзінскай, А. Буйко, В. Вішнеўскай, А. Гавіновіч, М. Грыцкевіч, А. Захаравай, Д. Кончыц, В. Кавальчук, В. Кунац, Г. Мацеюк, Н. Мельнік, У. Платоненка, І. Сапёравай, А. Сычовай, Н. Унуковіч. Назва выставы – «Начало» – сімвалічная: для студэнтаў гэта самы пачатак доўгага шляху ў творчасці, шляху да дасягненняў, самасцвярджэння і прызнання.
На адкрыцці выставы выступілі Наталля Лісоўская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» Міхась Цыбульскі, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, студэнты УО «ВДТУ» Надзея Мельнік і Анастасія Бярдзінская. Прагучалі музычныя творы ў выкананні студэнтаў УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага» Мірона Галецкага і Вікторыі Ермаковай.
У аддзеле літаратуры па мастацтве на працягу месяца будзе працаваць кніжная выстава «Габелен: гісторыя і сучаснасць».


































