
Літаратурна-музычны вечар «И пусть стихов серебряные струны…»
- Details
- Створана 25.02.2016 08:18
24 лютага ў бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына «И пусть стихов серебряные струны...», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння рускага паэта Мікалая Міхайлавіча Рубцова.
На мерапрыемстве, арганізаваным супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы, прысутнічалі прадстаўнікі Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў, ГА «Залаты ўзрост», навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Віцебска, чытачы бібліятэкі. У праграме ўдзельнічалі салісты вакальнага ансамбля «Калінка» Галіна Калініна, Алена Іванова і Сяргей Буры. У іх выкананні прагучалі песні на вершы М. Рубцова. Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была арганізавана кніжная выстава «В его стихах живая музыка звучит...».


































