
Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў нямецкай мовы
- Details
- Створана 01.03.2016 07:05
25 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Віцебска» адбылася сустрэча ўдзельнікаў раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў нямецкай мовы Першамайскага раёна г. Віцебска на тэму «Развіццё асабістага патэнцыялу навучэнцаў у сістэме асноўнай і дадатковай адукацыі па замежнай мове».
Педагогі дзяліліся вопытам супрацоўніцтва з нямецкай чытальнай залай ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» як эфектыўным сродкам дадатковага навучання нямецкай мове. Супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы прадставілі агляд і прэзентацыю адукацыйных рэсурсаў.


































