
Франц Сіўко – лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес 2015»
- Details
- Створана 14.03.2016 11:02
«Гліняны Вялес» – штогадовая літаратурная прэмія, якая была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду – гліняную выяву апекуна мастацтва. Сярод лаўрэатаў прэміі – Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін, Сяргей Рублеўскі і інш.
Новы лаўрэат «Глінянага Вялеса» – наш зямляк, празаік Франц Сіўко. Кніга «Плебейскія гульні», прэзентацыя якой адбылася падчас творчай вечарыны пісьменніка ў Віцебскай абласной біліятэцы, абрана лепшай празаічнай кнігай 2015 года.
Шчыра віншуем Франца Іванавіча!


































