
Адкрыццё выставы дзіцячай творчасці «Палітра дзяцінства»
- Details
- Створана 23.03.2016 11:12
Да Года культуры
21 сакавіка падчас правядзення Тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы дзіцячай творчасці «Палітра дзяцінства». Мерапрыемства прайшло ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне», прысвечанага Году культуры.
У экспазіцыі прадстаўлены працы навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення школы мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» (узрост 6-8 гадоў), настаўнік – Марына Леанідаўна Шутко. Для школы мастацтваў № 3 «Маладзік» гэты год юбілейны: яна была заснавана ў 1996 годзе. Педагогі-прафесіяналы школы дапамагаюць навучэнцам выявіць і развіць свой творчы патэнцыял, набыць неабходныя навыкі. Вынікам з'яўляецца ўдзел і перамогі выхаванцаў у розных гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, выставах.
Акварэль, гуаш, алоўкі, васковыя крэйды, колеравая папера, фламастары – вось тое, што выкарыстоўвалі дзеці для стварэння арыгінальных творчых прац, прадстаўленых на выставе і аформленых у выглядзе кніг. Усе працы розныя па тэхніцы выканання і сэнсе, але ўсе без выключэння поўныя шчырасці.
Высокая ацэнка працы Марыны Шутко і яе вучняў прагучала ў выступах дырэктара школы мастацтваў №3 «Маладзік» Вольгі Сіўцовай, многіх бацькоў. Падчас адкрыцця выставы сярод бацькоў быў праведзены мастацкі конкурс, у выкананні дзяцей прагучалі вершы.


































