
Сустрэча «Тэатр: фантазіі»
- Details
- Створана 29.03.2016 10:44
28 сакавіка ў бібліятэцы да Года культуры ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне» адбылася сустрэча з рэжысёрскім курсам УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» (група НЗ–III–18) «Тэатр: фантазіі».
Сваіх вучняў прадставіў кіраўнік курса рэжысёр Ігар Баярынцаў. Выступленне было прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра. Будучыя рэжысёры Надзея Азаранка, Святлана Бех, Алег Булавін, Даяна Дашкевіч, Валерыя Яўсеенка, Ілля Котаў, Святлана Арлова, Эрык Павел, Глеб Розін, Алена Пастэрнак, Любоў Сазонава, Марыя Серада, Ганна Стукальцава, Лізавета Шлыкава чыталі вершы У. Караткевіча, дэманстравалі майстэрства ілюзійнага жанру, тэатральныя эцюды.
Віншаванне з Міжнародным днём тэатра ў адрас студэнтаў і гледачоў прагучала ад удзельнікаў дзіцячай арт-студыі «Калейдаскоп» (кіраўнік – Святлана Пацянкова) ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».
Для гледачоў і ўдзельнікаў сустрэчы была аформлена кніжная выстава «Чароўны свет тэатра».


































