
Прэзентацыя трылогіі Міхася Мірановіча «Жартачкі»
- Details
- Створана 04.04.2016 08:14
30 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя трылогіі «Жартачкі» лаўрэата літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы, перакладчыка, паэта-сатырыка Міхася Мірановіча.
З 1972 года на старонках беларускага перыядычнага друку пачалі з'яўляцца «карацелькі», фрашкі, «міранізмы», літаратурныя пародыі Міхася Мірановіча. У 2002 годзе пабачыла свет першая кніга аўтара «Міранізмы». З таго часу Міхась Мірановіч выдаў мноства гумарыстычных зборнікаў. Вынікам шматгадовый працы пісіменніка-гумарыста стала трылогія «Жартачкі», у якую ўвайшлі трапныя вершаваныя «карацелькі» аўтара.
Міранізмы, пераклады украінскіх паэтаў, літаратурныя пародыі прагучалі ў выкананні Міхася Мірановіча на прэзентацыі. Гераіняй адной з літаратурных пародый стала паэтэса Вольга Русілка. Адзначыўшы безумоўныя талент і майстэрства сатырыка ў сачыненні пародый на калег-літаратараў, Вольга Іванаўна прачытала ў адказ сваю «антыпародыю».
Як прызнаўся Міхась Мірановіч, твораў у яго ужо сабралася яшчэ на два тамы, таму будзем чакаць ад сатырыка выдання новых кніг.


































