
Да Сусветнага дня здароўя
- Details
- Створана 11.04.2016 13:12
7 красавіка ў бібліятэцы прайшла сустрэча з супрацоўнікамі Віцебскай гарадской паліклінікі № 4 «Ты есть то, что ты ешь», прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя.
Урач-тэрапеўт А. Р. Шандрыкава прачытала лекцыю пра правільнае харчаванне, псіхолаг «Школы здорового образа жизни» Віцебскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. С. Паніна распавяла пра псіхалагічную залежнасць ад салодкага, медыцынскі прадстаўнік фірмы «Микролайф» па Віцебскай вобласці Н. У. Сяргеенка прадставіла прэзентацыю «Победим диабет!». Спецыялісты адказалі на пытанні прысутных.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі выставу «Правильно питаться – долго жить».


































