
Прэзентацыя кнігі Сяргея Рублеўскага «Мамін шэпт пад абразамі»
- Details
- Створана 19.04.2016 12:49
14 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі віцебскага празаіка, публіцыста Сяргея Рублеўскага «Мамін шэпт пад абразамі». Гэты зборнік эсэ, мініяцюр і пісьмаў – восьмая кніга аўтара, якую ён вызначыў як кнігу-паклон.
На сустрэчу з пісьменнікам прыйшлі літаратары, краязнаўцы, работнікі культуры і мастацтва, педагогі, школьнікі, чытачы бібліятэкі. У сваім выступленні Сяргей Рублеўскі з цеплынёй і ўдзячнасцю гаварыў пра сваю маці – звычайную вясковую жанчыну, ад якой ён пераняў любоў да роднай мовы і вучыўся жыццёвай мудрасці. Прысутныя даведаліся пра творчы шлях пісьменніка, яго адносіны да розных перыядаў сваёй творчасці, пра сённяшні стан беларускамоўнай літаратуры. Сяргей Васільевіч прымаў віншаванні з выхадам чарговай кнігі, адказваў на пытанні, а прыхільнікі яго творчасці атрымалі кнігі з аўтографам пісьменніка і пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы, падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.


































