
Вечар-рэквіем «Чернобыль в нашей памяти»
- Details
- Створана 03.05.2016 11:54
27 красавіка супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы сумесна з Віцебскім гарадскім грамадскім аб'яднаннем пажылых людзей «Залаты ўзрост» быў арганізаваны вечар-рэквіем «Чарнобыль у нашай памяці», прымеркаваны да 30-годдзя з дня тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
На вечарыне прагучалі вершы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце, выступілі ўдзельнікі ліквідацыі аварыі С. У. Іконнікаў і Р. А. Касарукаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Т. І. Краснова-Гусачэнка і паэт У. Крайнеў.
На сустрэчы прысутнічалі кадэты ДУА «Віцебскае кадэтскае вучылішча», навучэнцы УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж», прадстаўнікі клуба «Залаты ўзрост», чытачы бібліятэкі.
Увазе прысутных была прадстаўлена тэматычная кніжная выстава «Чарнобыль: права на надзею».


































