
Інфармацыйная акцыя «Победим диабет»
- Details
- Створана 13.04.2016 13:32
9 красавіка ў агульнай чытальнай зале прайшла інфармацыйная акцыя «Победим диабет», прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Віцебскай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Детский диабет».
Мэта акцыі – дапамагчы дзецям і падлеткам з цукровым дыябетам у пераадоленні захворвання, важным аспектам лячэння якога з'яўляюцца пазітыўныя эмоцыі. З юнымі ўдзельнікамі акцыі працавалі каманды аніматараў – валанцёрскія групы «Доктор Неболит» и «Веселый доктор». Для бацькоў было падрыхтавана шмат новай і пазнавальнай інфармацыі. Загадчык аддзялення эндакрыналогіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Марына Нягурка распавяла пра акцыю «Победим диабет», якая заклікана прыцягнуць увагу да праблемы распаўсюджвання захворвання цукровым дыябетам. Урач-эндакрынолаг, загадчык аддзялення гастраэнтэралогіі Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы Ірына Горліна пазнаёміла з новымі тэндэнцыямі ў лячэнні дзіцячага дыябету. Медыцынскі прадстаўнік кампаніі «Bionime» па Віцебскай вобласці Нона Сяргеенка распавяла пра сістэму кантролю ўзроўню глюкозы ў крыві пры дапамозе глюкометраў фірмы «Bionime». Прадстаўнікі кампаніі «Сэйсимед» Юлія Курганава і Вольга Калакольчыкава пазнаёмілі з новай прадукцыяй кампаніі, правялі віктарыну сярод прысутных і падаравалі падарункі ад фірмы. Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы і аддзела перыядычных выданняў Віцебскай абласной бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Диабет: болезнь цивилизации».


































