
Адкрыццё фотавыставы «Мой домашний питомец»
- Details
- Створана 03.05.2016 13:26
27 красавіка ў бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы «Мой домашний питомец», падчас якой была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі Віцебскага прытулку для безнаглядных жывёл.
Супрацоўнікі і валанцёры прытулку пазнаёмілі наведвальнікаў выставы з некаторымі са сваіх чатырохногіх гадаванцаў. Начальнік прытулку Наталля Міхайлаўна Зубава расказала прысутным пра дзейнасць прытулку і пра шматлікія праблемы яго існавання. Для безнаглядных жывёл з прытулку ўдзельнікамі і наведвальнікамі выставы была аказана дапамога прадуктамі харчавання і грашовымі сродкамі.


































