
Лекцыя «Чорная быль Беларусі»
- Details
- Створана 03.05.2016 12:17
26 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася лекцыя «Чорная быль Беларусі», прымеркаваная да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Лектары – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Алег Шчыгельскі і кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, намеснік дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Васіль Патоцкі. Навукоўцы, суаўтары вучэбных дапаможнікаў «Радиационная безопасность» расказалі прысутным пра буйнейшую тэхнагенную катастрофу сучаснасці, пра медыка-біялагічны падыход да праблем ліквідацыі яе наступстваў, далі некаторыя практычныя парады па аздараўленні арганізма і здаровым харчаванні. У рамках мерапрыемства адбылося знаёмства з матэрыяламі кніжнай выставы «Чорная быль – боль Беларусі», падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі сумесна з А. А. Шчыгельскім.


































