
Адкрыццё персанальнай выставы Алега Маханькова «Палітра жыцця»
- Details
- Створана 13.05.2016 13:11
12 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё персанальнай выставы карцін віцебскага мастака Алега Маханькова «Палітра жыцця». Мерапрыемства прайшло ў рамках цыкла выстаў твораў людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Творчасць Алега Маханькова не проста нагадвае пра тое, што ўсё немагчымае магчыма. Гэтыя работы ўвасабляюць жыццёвую ўстойлівасць, здольнасць пераносіць выпрабаванні. Душэўная энергетыка работ прымушае жыць. На выставе прадстаўлена 30 карцін, не падобных адна на адну, але аднолькава таленавіта напісаных.
На адкрыцці выставы прысутнічаў сам аўтар, выступілі член Беларускага саюза мастакоў У. Вальноў, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ЦП ГА «БелТІ» М. Каралюн, дырэктар ДУ «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» С. Саннікава, старшыня гарадскога грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Залаты ўзрост» М. Лузгін. Сястра мастака Н. Бачурына распавяла пра тое, як ствараліся гэтыя карціны.


































